1. Знешнепалітычны канфлікт у Еўропе, наступствы якога паўплывалі на дзяржаваўтваральныя працэсы ў сярэдзіне XVI ст.:
1) 30-гадовая вайна;
2) 100-гадовая вайна;
3) Паўночная вайна ;
4) Лівонская вайна ;
Менавіта Лівонская (Інфлянцкая) вайна з’яўляецца тым знешнепалітычным канфліктам, які паўплываў на дзяржаваўтваральныя працэсы ў Еўропе ў сярэдзіне XVI ст. Адным з вынікаў Лівонскай вайны з’яўляецца ўтварэнне Рэчы Паспалітай, «дзяржавы абодвух народаў», пасля падпісання Лівонскай уніі 1569 г.
2. Галоўныя асаблівасці эканамічнага развіцця ВКЛ у XVI – XVIII стст.:
1) узнікненне цэхавай арганізацыі вытворчасці ;
2) таварны характар гаспадаркі з выкарыстаннем працы прыгонных сялян ;
3) развіццё фальваркавай гаспадаркі;
4) панаванне мануфактурнай вытворчасці;
Для эканамічнага развіцця ВКЛ у XVI – XVIII стст. характэрны: таварны характар гаспадаркі з выкарыстаннем працы прыгонных сялян; развіццё фальваркавай гаспадаркі. Цэхавая арганізацыя вытворчасці ў ВКЛ узнікае пазней, чым на астатнім еўрапейскім абшары, у канцы XV ст., а мануфактурная вытворчасць па-сапраўднаму развіваецца ў XVIII ст.
3. Заснаванне на тэрыторыі Беларусі манастыроў францысканцаў, аўгусцінцаў, бернардзінцаў сведчыла аб:
1) пашырэнні рэфармацыйнага руху;
2) умацаванні ўплыву каталіцызму;
3) умацаванні ўплыву уніяцтва ;
4) актыўным гарадскім будаўніцтве;
Заснаванне на тэрыторыі Беларусі манастыроў францысканцаў, аўгусцінцаў, бернардзінцаў сведчыла аб умацаванні пазіцый каталіцызму ва ўмовах разгортвання працэсаў Контррэфармацыі.
4. Паняцце, якое характарызуе гістарычныя падзеі 1604 – 1618 гг.:
1) бескаралеўе;
2) «паказачванне»;
3) «Смутны час»;
4) «Хмяльніччына»;
Падзеі 1604 – 1618 гг. у гісторыі Беларусі і Расіі атрымалі назву «Смутны час». Складаная ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Маскоўскай дзяржаве выкарыстоўвалася палітычнымі коламі Рэчы Паспалітай як магчымасць дасягнення ўласных мэтаў: навязванне свайго стаўленіка на маскоўскі трон, аказанне рашучага ўплыву на ўнутраную і знешнюю палітыку Маскоўскай дзяржавы. «Ілжэдзмітрыяда» надалей ускладніла і без таго напружаныя адносіны паміж суседнімі дзяржавамі.
5. Форма вытворчасці ў ВКЛ, якой папярэднічала цэхавая арганізацыя працы:
1) майстэрня
2) персіярня
3) мануфактура
4) фабрыка
Мануфактурнай арганізацыі вытворчасці папярэднічала цэхавая. У ВКЛ мануфактуры па-сапраўднаму развіваюцца ў XVIII ст.
6. Старажытны беларускі горад, у якім узнікла першая ў ВКЛ кальвінісцкая абшчына:
1) 1
2) 2
3) 3
4) 4
Першая кальвінісцкая абшчына на беларускіх землях узнікла ў Бярэсці каля 1533 г. пад апякунствам віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла Чорнага.
7. Канфесіянальная прыналежнасць пераважнай часткі сельскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст. стала вынікам распаўсюджвання ідэй:
1) Асветніцтва
2) Адраджэння;
3) Рэфармацыі;
4) Уніяцтва;
Напрыканцы XVIII ст. большасць селян на тэрыторыі Беларусі былі уніятамі ў выніку распаўсюджання ідэй рэлігійна-царкоўнай уніі і зацвярджэння уніяцтва.
8. Асноўная зямельная мера i адзiнка абкладання павiннасцямi ў ВКЛ у другой палове XVI ст.:.
1) валока
2) дзякла
3) дым
4) дзесяціна
Асноўнай зямельнай мерай i адзiнкай абкладання павiннасцямi ў ВКЛ у другой палове XVI ст. з’яўлялася валока. Як мера плошчы ў сiстэме мер ВКЛ яна складалася з 30 моргаў цi 9000 прутоў (21,36 га). Шырокае распаўсюджанне на Беларусi валока атрымала прыкладна з 40-х гг. XVI ст. у ходзе аграрнай рэформы (валочнай памеры) 1557 г.
9. Правільна суаднясіце элементы двух мностваў
Ідэя ліквідацыі падзелу Рэчы Паспалітай на Польшчу і ВКЛ рэалізоўвалася згодна палажэнням Канстытуцыі 1791 г.Існаванне ў ВКЛ неабмежаванай манархіі прыпадае на сярэдзіну XIІІ – першую палову XV стст.Пачатак афармлення ў ВКЛ саслоўна-прадстаўнічай манархіі – на сярэдзіну і другую палову XV ст.Утварэнне федэрацыі ВКЛ і Польскага каралеўства адбылося ў 1569 г. згодна палажэнням Люблінскай уніі.
10. Правільна суаднясіце элементы двух мностваў
XIV – XV стст. – час панавання натуральнай гаспадаркі, ў межах якой амаль усё выпрацоўваецца дзеля ўласнагаспадарчых патрэб.XVI ст. – узнікненне цэхавай арганізацыі ў ВКЛ.Узнікненне і распаўсюджанне фальваркаў прыпадае на сярэдзіну XVI – сярэдзіну XIX стст.Узнікненне першых мануфактур і іх распаўсюджанне адбываецца ў першай палове XVIII ст.
11. Архітэктурны стыль, у якім у сэрэдзіне XVIII ст. быў перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор:
1) беларуская готыка;
2) віленскае барока;
3) візантыйскі
4) псеўдакласіцызм
Знішчаны падчас Паўночнай вайны Полацкі Сафійскі сабор быў адноўлены па праекце польскага архітэктара Іагана Глаўбіца (у стылі віленскага барока) у 1738 – 1750 гг.
12. Узнікненне брацтваў на тэрыторыі Беларусі адбывалася ў сувязі з:
1) распаўсюджваннем Асветніцтва;
2) пачаткам эпохі Адраджэння ;
3) прапольска-каталіцкай палітыкай кіруючых колаў Рэчы Паспалітай;
4) падзеламі Рэчы Паспалітай;
Адным з вынікаў прапольска-каталіцкай палітыкі кіруючых колаў Рэчы Паспалітай стала ўзнікненне на тэрыторыі ВКЛ брацтваў – рэлігійна-палітычных і культурных арганізацый каталіцкага і праваслаўнага насельніцтва.
13. Каталіцкі манаскі ордэн, члены якога сталі галоўнымі абаронцамі чысціні каталіцкага веравызнання і былі празваны С. Будным «чортавым семем»:
1) дамініканцы
2) езуіты
3) піяры
4) францысканцы
«Чортава семя» называў Сымон Будны прадстаўнiкоў ордэна езуітаў. Менавіта езуіты сталі галоўнымі абаронцамі чысціні каталіцкага веравызнання і праваднікамі ідэй Контррэфармацыі.
14. У XVIІ ст. аснову войска ВКЛ складалі:
1) апалчэнцы-зямяне;
2) наёмныя прафесійныя ваенныя;
3) паспалітае рушанне;
4) рэкруты
У XVI ст. у аснове арганізацыі войска ВКЛ было паспалітае рушанне – усеагульнае апалчэнне. У XVIІ ст. сітуацыя змянілася, і аснову войска ВКЛ складалі наёмныя прафесійныя ваенныя.
15. Старажытны беларускі горад, радзіма С. Пятроўскага-Сітніяновіча:
1) 1
2) 2
3) 3
4) 4
1)
Адказ: Сімяон Полацкі (Самуiл Емяльянавiч Пятроўскi-Сiтнiяновiч) родам з Полацка. Менавіта ён стаяў ля вытокаў першага ў Расii тэатра, адчыненага пры царскiм двары ў 1672 г., тэатра, у якiм значную частку акцёраў складалi жыхары Беларусi, вывезеныя з радзiмы падчас спусташальных ваенных дзеянняў «разбуральнага стагоддзя». Выхавальнiк дзяцей рускага цара Аляксея Мiхайлавiча, перакладчык i сакратар патрыярхаў александрыйскага i антыахiйскага. Тэарэтык вершаскладання, з якім знаёміўся па кнізе «Рифмологион, или стихослов» Мiхайла Ламаносаў.
16. Да непадатных саслоўяў у ВКЛ XVI – XVIII стст. належылі:
1) духавенства;
2) магнаты;
3) шляхта;
4) мяшчанства;
Адказ: У ВКЛ у XVI – XVIII стст. непадатнымі саслоўямі з пералічаных з’яўляліся духавенства, магнаты і шляхта.
17. Саслоў’і ВКЛ XVI – XVIII стст., прадстаўнікі якіх плацілі падаткі на карысць вялікага князя:
1) духавенства;
2) мяшчане;
3) шляхта;
4) сяляне;
Адказ: Станы і саслоў’і ВКЛ XVI – XVIII стст., прадстаўнікі якіх плацілі падаткі на карысць вялікага князя: мяшчанства і сялянства.
18. Прадстаўнікі памяркоўнага накірунку ў антытрынітарызме на тэрыторыі ВКЛ:
1) Сымон Будны;
2) Каспар Бекеш;
3) Лаўрэнцiй Крышкоўскi;
4) Васіль Цяпінскі;
Адказ: Да прадстаўнікоў памяркоўнага накірунку ў антытрынітарызме на тэрыторыі ВКЛ можна аднесці Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага.
19. Галоўныя ідэі, выкладзеныя ў кнізе «Аб адзінстве царквы божай»:
1) выхад кіеўскага мітрапаліта з-пад улады патрыярха ў Канстантынопалі;
2) незалежнасць ад маскоўскай патрыярхіі;
3) прызнанне вяршэнства Ватыкана пры захаванні царкоўнай абраднасці;
4) неабходнасць царкоўнай уніі;
Адказ: У 1577 г. была выдадзена кніга езуіта Пятра Скаргі «Аб адзінстве царквы Божай». На яе старонках быў выкладзены план і ўмовы царкоўна-рэлігійнай уніі:• прызнанне самой неабходнасці уніі;• выхад кіеўскага мітрапаліта як кіраўніка праваслаўнай царквы ў беларускіх, рускіх і ўкраінскіх землях з-пад улады патрыярха ў Канстантынопалі і падпарадкаванне папе рымскаму;• прызнанне праваслаўнымі вяршэнства Ватыкана пры захаванні ўласнай царкоўнай абраднасці.
20. Фактары, якія паспрыялі заключэнню Берасцейскай уніі:
1) адмова Ватыкана ад iдэi масавага распаўсюджвання каталiцызму;
2) кансалідацыя феадалаў пад уплывам Лівонскай вайны;
3) канфесiйнае адзiнства Рэчы Паспалiтай;
4) складанасць мiжканфесiйных адносiн у Рэчы Паспалітай;
Адказ: Балансаванне Беларусi памiж Усходам i Захадам вызначыла неабходнасць пошуку кампрамiсаў i зрабiла жывучай iдэю царкоўна-рэлiгiйнай унii. Менавiта тут была рэалiзавана iдэя скасавання падзелу i ўзмацнення хрысцiянства праз яднанне, якая выношвалася не адно стагоддзе кiраўнiкамi праваслаўнай i каталiцкай царквы. З'явiлася унiяцтва – неадназначны па сваiх вынiках фенамен беларускай гiсторыi. Заключэнню Берасцейскай уніі аб’ектыўна спрыяла кансалідацыя феадалаў пад уплывам Лівонскай вайны і складанасць мiжканфесiйных адносiн у Рэчы Паспалітай.