1. Адзначце словы, у якіх пішацца спалучэнне літар іё (ыё):
1) фраз…лаг
2) глад…лус
3) рад…эфір
4) кард…лаг
5) пант…н
Спалучэнні іо, йо, калі яны вымаўляюцца як два склады, перадаюцца ў сярэдзіне слова пад націскам літарамі іё (ыё) , не пад націскам – літарамі ія (ыя) : гладыё´лус, кардыё´лаг. Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёэфір.
2. Сярод прапанаваных пар слоў адзначце тыя, у якіх правапіс спалучэнняў галосных не залежыць ад націску::
1) арх…лаг – арх…логія
2) д…та –д…толаг
3) г…логія– г…лаг
4) псіх…тр – псіх…трычны
5) ав…пошта – ав…пасажыр
Спалучэнне галосных іа ў запазычаных словах незалежна ад націску абазначаецца літарамі ія (ыя) : авіяпошта – авіяпасажыр, псіхіятр – псіхіятрычны. Таксама спалучэнне іе незалежна ад націску і месца ў слове на пісьме абазначаецца літарамі іе (ые) : дыета –дыетолаг.
3. Сярод прапанаваных пар слоў адзначце тыя, у якіх правапіс спалучэнняў галосных залежыць ад націску:
1) г…логія – г…лаг
2) к…ск – к…скёр
3) спец…ліст – спец…лізацыя
4) ар…нцір – ар…нтацыя
5) мет…р – мет…рыт
Спалучэнне галосных ео ў запазычаных словах пад націскам перадаецца праз ео (эо), а не пад націскам абазначаецца літарамі эа (еа) : геалогія – геолаг, метэор – метэарыт. Спалучэнні іо , йо , калі яны вымаўляюцца як два склады, перадаюцца ў сярэдзіне слова пад націскам літарамі іё (ыё) , не пад націскам – літарамі ія (ыя) : кіёск – кіяскёр.
4. Адзначце словы, у якіх пішацца спалучэнне літар еа (эа):
1) пал…літ
2) мемар…л
3) б…тлон
4) акард…ніст
5) ф…далізм
Спалучэнне ео пад націскам перадаецца праз ео (эо), не пад націскам абазначаецца літарамі эа (еа) : палеалíт, акардэанíст, феадалíзм. Спалучэнне галосных іа ў запазычаных словах незалежна ад націску абазначаецца літарамі ія (ыя) : мемарыял, біятлон.
5. Адзначце словы, у якіх пішацца спалучэнне літар ія (ыя):
1) зад…к
2) г…графія
3) р…льны
4) ф…лка
5) ід…л
Спалучэнне галосных іа ў запазычаных словах незалежна ад націску абазначаецца літарамі ія (ыя): задыяк, фіялка. Спалучэнне ео пад націскам перадаецца праз ео (эо) , не пад націскам абазначаецца літарамі эа (еа) : геаграфія. Спалучэнне еа на пісьме абазначаецца літарамі еа (эа) : рэальны, ідэал (але акіян і вытворныя ад яго).
6. Адзначце словы, у якіх спалучэнні галосных гукаў вымаўляюцца як два склады:
1) патр…тызм
2) …гурт ополячить, бесполезный
3) ма…нэз
4) нізацыя
5) скал…з
Спалучэнні іо, йо , калі яны вымаўляюцца як два склады, перадаюцца ў пачатку слова: літарамі іо пад націскам і літарамі іа не пад націскам (іанізáцыя); у сярэдзіне слова: пад націскам літарамі іё (ыё) (скаліё´з), не пад націскам літарамі ія (ыя) (патрыяты´зм). Калі спалучэнне йо вымаўляецца як адзін склад, то на пачатку слова яно перадаецца праз ё: ёгурт. У сярэдзіне слова пад націскам пішацца літара ё , а не пад націскам – літара я : маянэ´з.
7. Адзначце словы з арфаграфічнай памылкай:
1) ерогліф
2) йогурт
3) булён
4) маёр
5) Нью-Йорк
Спалучэнне іе незалежна ад націску і месца ў слове на пісьме абазначаецца літарамі іе (ые) : іерогліф. Калі спалучэнне йо вымаўляецца як адзін склад, то на пачатку слова яно перадаецца праз ё : Нью-Ёрк, ёгурт. У сярэдзіне слова яно перадаецца не пад націскам праз я , а пад націскам праз ё : булён, маёр.
8. Адзначце словы з правільным напісаннем:
1) Ёшкар-Ала
2) Ёркшыр
3) езуіт
4) фае
5) канвеер
Спалучэнне йе вымаўляецца як адзін склад незалежна ад пазіцыі ў слове на пісьме перадаецца праз е : езуіт, фае, канвеер. Калі спалучэнні іо , йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца ў пачатку слова – літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: Іаркшыр, Іашкар-Ала.
9. Прааналізуйце напісанне запазычаных слоў і адзначце “чацвёртае лішняе” слова ў кожным радзе:
1) Б…лаг, акс…ма, рэг…н, …даформ.
2) Грац…зны, дывіз…н, …нны, рац…н.
3) Бібл…графія, хар…графія, панс…нат, б…токі.
Пры ўмове вымаўлення на два склады ў сярэдзіне слова пад націскам спалучэнне іо перадаецца літарамі іё (ыё) : біёлаг, аксіёма, рэгіён, грацыёзны, дывізіён, рацыён. Не пад націскам ў сярэдзіне слова пішуцца літары ія (ыя) : бібліяграфія, пансіянат, біятокі.Спалучэнне йо на пачатку слова вымаўляецца як адзін склад і перадаецца праз ё: ёдаформ.Калі спалучэнне іо вымаўляецца як два склады, тады яно абазначаецца ў пачатку слова літарамі іо пад націскам: іóнны. Спалучэнне ео не пад націскам абазначаецца літарамі эа (еа) : харэагрáфія.
10. Адзначце рад, у якім пры перакладзе на беларускую мову ўсе словы перадаюцца з аднолькавым спалучэннем галосных:
1) Доминион, миллион, филиал, приоритет.
2) Энтузиаст, официант, фолиант, диапозитив.
3) Альвеола, теорема, креол, океан.
Спалучэнне галосных іа ў запазычаных словах незалежна ад націску абазначаецца літарамі ія (ыя) : энтузіяст, афіцыянт, фаліянт, дыяпазітыў.